Сусед на узлеску у грубцы палiць...

***
Сусед на ўзлеску ў грубцы паліць,
Ў сырое неба дым ідзе...
Верш пра Радзіму не разжаліць,
Да слёз мяне не давядзе,
Калі напісаны для славы,
Для пэўнай колькасці радкоў.
Той верш не будзе мне цікавы,
Каторы без праўдзівых слоў.

Сусед на ўзлеску ў грубцы паліць,
Ў сырое неба дым ідзе...
Радзіма зараз сэрца джаліць,
Бо ўжо няма амаль нідзе
Ні мовы матчынай, ні гукаў,
Ні нават звання "беларус",
Ні слёз – навекі з ёй – разлукі...
Ёсць толькі існавання груз.

26. 11. 2025 г.


Рецензии