У народзе любяць графаманау...
У народзе любяць графаманаў,
Паважаюць моцна брахуноў,
Што напусцяць розных там туманаў,
Ці, як часта кажуць, туманоў.
І тады, хто сам да зману схільны,
Будзе лайкаць гэтую лухту,
Бо і ён трымаецца няўхільна
У душы сваёй за пустату.
25. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125112509137