Гульня

Гэта гульня невядомага сьвету --
Тут толькі човен, вясло і Харон.
Лета бярэ свой пачатак ад Леты,
Каб узыйсьці разам з сонцам на трон.

Сумны вясьляр размаўляе з вадою.
Ён па рацэ перавозіць душу,
Каб не спазналася цела зь бядою
І не пачула вясла яго шум.

Думкі Харона -- жыцьцё пасля сьмерці.
Ён перавозчык адных да другіх.
Лета ў рацэ, як і памяць не сьцерці --
Лета трымае яе берагі.

Покуль у Леце купаецца лета --
Нам нараджацца не раз і не два.
Мы не спасьціглі патрэбных нам ведаў,
Не разумеем, што Лета -- вада.

Памяць яе зьнітаваная з часам.
Мы з той вадою ў нябёсах жывём.
Лета людзей паядноўвае разам
І аддзяляе людзей ад жывёл.


Рецензии