ДНО

Дзе ж усе музыкі, дзе? --
Не знайсьці нікога.
Грае Грышка на дудзе
Музыку для Бога.

Граў раней ён для людзей,
Выступаў са сцэны.
Дзе ж яна сягоння, дзе? --
Апусцелі сцены.

У Міколы быў кларнет,
А застаўся бубен.
Час, дзе жыў раней паэт
Выбіў вершам зубы.

Ні музыкаў, ні ўрачоў
Хутка мы не ўбачым.
Дно -- не ёсьць уверх скачок --
Дно нясе няўдачы.

У жыцьці няма жыцьця --
Дно вайною крочыць.
Дно не бачыць рук працяг --
Асляпляе вочы.


Рецензии