***

Пакуль жыву -- спрабую паяднаць
Народ і мову,
Веру і Радзіму.
Бо мова беларуская адна.
Яна паэтаў сьвету нарадзіла.

Вам без яе да Бога не прыйсьці,
Не распавесьці пра свой лёс і веру.
Душа не ў стане з цемры прарасьці
Да чысьціні, дзе толькі Бог і неруш.

Калі Гасподзь нас мовай надзяляў __
Ён даў зямлю, каб мы яе любілі.
Любоў без мовы -- мёртвая зямля:
Абрыў жыцьця, дзе нас усіх забілі.

З апошняй весткай я да Вас іду:
Хачу да суайчыннікаў данесьці
Сьвятло, што адганяе прэч бяду
І моваю гучыць у кожнай песьні.

 


Рецензии