Антонаукамi пахне i звiнiць...

***
Антонаўкамі пахне і звініць
Той снег сягоння, што на нас ляціць...
А мы ідзём з табой па снежным садзе
У лістападзе па снегападзе...
А снег так пахне яблыкам апалым
У нашым садзе... Наступае змрок.
Давай падымем пенныя бакалы
За нашую сустрэчу - незнарок!
Антонаўкамі пахне і звініць
Той снег сягоння, што на нас ляціць...

24. 11. 2025 г.


Рецензии