Браты i сёстры

Вось... Рамонак гаваркі.
Штось пялёсткамі шапоча.
Аб каханні... Лёс дзявочы
Ён не кіне на таргі.
Зладзіць шчыра. Па-братэрску.
Нагадае назаўжды.
Лепш за ўсякае люстэрка,
Ці купальскай варажбы.
А Вяргіня-берагіня
Замацуе дзіўны шэпт.
Без разводу на мякіне
І наўмыснага клішэ.
Дык за справу і выдаткі
За паветра не цяжэй.
Касачы, рамонкі, браткі...
Ва ўсё поле, ля сцяжын.

23.11.2025
PS:
Ирис, ромашки, анютины глазки... Ну, з вяргіняй (калі – каму) і так зразумела. Хай яна больш у садочку, чым па палях.
Кстати, те же анютины глазки (брАткі!) зовутся и Иван-да-Марья, брат-и-сестра…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →