Раскажы мне казку пра блакiтны месяц...
Раскажы мне казку пра блакітны месяц,
Раскажы мне казку пра ліловы бэз,
Раскажы мне казку пра бялёсы ветразь,
Раскажы мне казку пра зялёны лес.
Ціхі і спакусны я пачую голас,
Пацалую ў вусны, абніму мацней.
Ты – мая валошка, я – твой жытні колас,
Сумаваць з табою разам весялей.
Раскажы мне казку...
23. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125112302988