Антонаукамi пахне першы снег...

***
Антонаўкамі пахне першы снег.
Яго ў далоні я лаўлю, стаю.
Антонаўкамі пахне шчыры смех
Твой, ад якога быццам растаю,
Як першы снег, што я лаўлю ў далоні.
А шчыры смех вачэй тваіх зялёных
Антонаўкамі пахне і звініць...
А снег ляціць на нас з табой, ляціць...

22. 11. 2025 г.


Рецензии