Сьлед

Я думкаю ўзьлятаю да нябёсаў.
Шукаю там цнатлівасьць, чысьціню.
Хаджу па хмарах, як па росах босы
Жыцьця імгненьне кожнае цаню.

Уменьне лётаць мне дае натхненьне.
Пакуль яно існуе -- я жыву
Для тых людзей, хто гонар краю верне
І назаве Айчынаю жану.

Яна падорыць Вам дзяцей і радасьць.
Ніхто не здольны болей паяднаць
Народ, духоўнасьць і сьвятую праўду,
Што здольны лёс і волю людзям даць.

Мой верш струменіць з той вялікай раны,
Што праз вайну пранёс мой родны кут.
Сыходзяць непрыкметна ветэраны,
А дзеці іх жывуць і жыцьмуць тут.

Ім будаваць дамы свае і лёсы.
Ісьці туды, дзе белая вясна
З любоўю пазірае на нябёсы
І бачыць сьлед, што расквітнеў у снах.


Рецензии