Подых часу
Сіратліва граюць у прарэхах лучы,
Паволі набліжуся з устойлівым жахам,
Мне цяжка ўяўляцца, як раней тут жылі,
Спрачаліся, гралі, па ўзгорках гайсалі,
Захоўвалі частку радзімай зямлі,
Змагаліся з ворагам, моцна кахалі,
Супярэчліва верылі, кут свой бераглі,
А зараз, на ўскрайку імшанага шляху
Ніколі не знойдзеш - скавалі палі,
Збянтэжаны прытулак - бясконцая плаха
Разбуранай волі ды помнік крыві,
Яго неўзабаве паглынула надвор'е
Ды подыхам часу ўсё змяло на мяжы,
І ледзь засталося адгалоскамі гора,
Адчайным аскепкам мінулай душы.
Свидетельство о публикации №125112003362