ДОМ
Пушчы і лясы.
Вокны -- гладзь азёраў
Роднае красы.
Дзьверы -- гэта вера,
Што ў душы нясу.
Я свой шлях адмераў
Ад вясны ў вясну.
Там жыве надзея,
П'е паветра дзень.
Мы пачуцці дзелім
У сваёй хадзе.
Ах, які прыгожы
Каля хаты тын!
Ён мой дзень памножыў
І радком застыў.
Не шукаю лепшай
Долі для сябе.
Лёс мой -- гэта ж вершы:
Зерне на сяўбе.
А хто зерне мае --
Той з зямлёй жыве.
І квітнее маем:
Сее, потым -- жне.
Свидетельство о публикации №125112003231