***

Калі Вы маеце да вершаў інтарэс --
Вам, як і мне баляць зямныя раны.
Бо кожны верш паэта -- гэта стрэс.
А стрэс ёсьць шлях, што ім самім абраны.

Уменьне апынуцца ў коле дзён
Даецца людзям, што жывуць з Радзімай.
Паэт сягоньня з пальца скуру зьдзёр --
Яго ж са стрэсам маці нарадзіла.

Не ведала яна, што праз жыцьцё
Ён пранясе і крыж яе і радасьць.
Паэзія -- Радзімы пачуццё.
Яна ніколі не жыла са здрадай.

А што паэт?
Ён піша верш крывёй.
Калі няма чарнілаў -- гэта ж выйсьце!
Ён ведае, што кожны верш ёсьць вой,
Што на зямлю сышоў з нябёс калісьці.

Ці не таму паэзія жыцьця
Даецца тым, хто ёй да скону верны.
Радок паэта -- гэта гімн і сьцяг.
А гімн і сьцяг заўсёды лечаць нервы.


Рецензии