Беларусь, што вечнасцю завецца...

***
Беларусь, што вечнасцю завецца
І якую нельга разлюбіць,
Мне матуляй роднаю здаецца,
Бо ніколі не змагу забыць.

"Я свайму жыццю заўсёды рада...
І сыноў хавала, а жыла...
Цяжка працавала... І на градах,
І ў калгасе ззаду не была..."

Мне матуляй роднаю здаецца
Беларусь, што дожджыкам імжыць...
Пазаву яе... і адзавецца,
І пагрэцца ў хату забяжыць.

19. 11. 2025 г.


Рецензии