Прамаучы пра стоеныя слёзы...

***
Прамаўчы пра стоеныя слёзы
Анямелай соннае глушы.
Паглядзі, як сыпле снег на лозы
Неба лістападаўскай душы.

Шэрань неба вечнасцю здаецца,
Як здаецца вечнай Беларусь.
Белым снегам сыпле і ліецца,
Нібы б'ецца Беларусі пульс.

Так рытмічна і павольна б'ецца...
Дзякуй Богу, мне не перажыць
Беларусь, што вечнасцю здаецца
І якую мне не разлюбіць.

19. 11. 2025 г.


Рецензии