Лiст апошнi з дрэва аблятае...

***
Ліст апошні з дрэва аблятае,
Пра яго хоць слова напішы.
Ў лістападзе позна так світае
У маёй знямелае глушы.

А палове пятай зноў шарэе,
Сонца шар садзіцца за лясы.
Ліст апошні ўсё яшчэ хварэе,
А яго трымаюць валасы

Пабялелай сцішанай бярозы.
Пра яе хоць слова напішы.
Прамаўчы пра стоеныя слёзы
Анямелай соннае глушы.

18. 11. 2025 г.


Рецензии