Праз попел мiнулых стагоддзяy...
праз капішчы сэрцаў пакінутых,
праз нарасць сучасных эмодзі
і пер'яў матлянне птушынае,
праз прынт сінтэтычных цішотак,
непрыстойныя плотавы надпісы,
праз плёткі на лавачцы цётак,
справаздачы, табліцы і тангенсы,
праз вопыт горкі жыццёвы,
праз школы, бальніцы і фабрыкі,
праз кожнае грубае слова,
праз цемру адзіным ліхтарыкам,
праз таро і магнітныя буры,
праз паперы, размытыя тайнамі,
чалавека трымай пад кашуляй.
Захавай чалавека звычайнага.
Свидетельство о публикации №125111804397