Моучкi зрушыла фiранку
І пралезла ў пакой.
Застанецца, мо, да ранку
Ноч, пад коўдраю, са мной...
Толькі вось, суседскі певень
Пракрычаў перад зарой:
Апранула ночка цемень,
Развіталася са мной.
Абняло мяне бяссонне --
Уваскрэс зацяты сум...
Апынуўся я ў палоне
Асабістых, змрочных дум.
На дакладнае пытанне
Абвясціла ноч адказ:
-- Безумоўна, на спатканне
Я з'яўлюся ў пэўны час!
Свидетельство о публикации №125111706200