Калiнавы мост
Шлях, які змог адолець не кожны.
Ён бярвеньнямі ў глебе прарос
І глядзіць на каліну трывожна.
А яна штось спявае яму
Пра вясну і жыцьцёвую восень.
Мост, што многія людзі клянуць,
Лёг над рэчкай, бы сьнег на дарозе.
Ён злучае жыцьця берагі
З іншасьветам, які мы не бачым.
Ён ніколі не стане другім --
Гэты мост на паноў не батрачыў.
Паміж цемрай і боскім сьвятлом,
Дзе пасьпелі каліны той гронкі --
Мост, бы памяці нашай надлом
Вечнай кнігі гартае старонкі.
Свидетельство о публикации №125111705657