Дождж
На мокрых струнах грае вальс расстання,
Які гучыць над грэшнаю зямлёй
Пакуль той тождж ісці не перастане.
У вальсе гэтым я, а побач -- ты.
Мы ў гэты дождж трымаем парасоны.
Здаецца нам знаёмым той матыў,
Што грае дождж, калі наш горад сонны.
Спявае парк, спяваюць ліхтары.
У такт дажджу грукочуць дзесьці колы.
Асенні дождж тры ноты паўтарыў,
Уклаў у іх прыродныя законы.
Начны праспект не змог пазнаць мяне
Пад шыльдаю сталічнага саюза.
Я разам з ім на восень пасталеў,
Бо дождж і восень -- ёсьць паэта Муза.
Свидетельство о публикации №125111705601