Сутнасць малiтвы

Малітва -- ёсьць энергія душы,
Што выцякае з думак чалавечых.
Той, хто маліўся Богу -- з Богам жыў;
Па іншаму глядзеў на свет і рэчы.

Малітва -- гэта споведзь і настрой.
Яна-- у дабрыні, пачуццях, дзецях...
Малітва -- гэта светлых слоў настой,
Які не выдзімае з вуснаў вецер.

Пакуль яна гучыць -- не знікне дзень
І не загіне ў чалавеку вера.
Хрыстос ішоў з малітвай па вадзе.
Ён думкай глыбіні вады не мераў.

Малітва -- гэта мой надзённы верш,
Які яднае Дух, Айца і Сына.
Калі ты сам з малітваю жывеш --
Ты стаў яе насеннем і пасылам.


Рецензии