Лiстапад гартае свае вершы...

***
Лістапад гартае свае вершы,
Каб хоць слова з іх мне падарыць.
Хутка знікне лісце, амярцвеўшы,
Ліст апошні сумна адзвініць.

Да вясны маліся, адграшыўшы,
Выпраўляй у рыфмах сэрца боль.
Новае пішы, яго прысніўшы,
Крыўдзе жыць у вершах не дазволь.

Да сябе падобным быць імкніся,
Не да тых вяртлявых пеюноў,
Што, здаецца ім, віюцца ў высі,
Паўтараюць сказанае зноў.

Свае вершы лістапад гартае.
Прагартай і ты, што на душы.
Ліст апошні з дрэва аблятае,
Пра яго хоць слова напішы.

16. 11. 2025 г.


Рецензии