Раскоша быць сабою

Якая раскоша – быць сабою,
Не падганяць сябе пад нормы,
Не жыць у страху перад модай,
А слухаць сэрца – не гаворкі.

Не фарбаваць сябе пад трэнд,
Не мераць душу па фасоне,
Не быць «як трэба», «як усе»,
А быць, як вецер на прасторы!

Адкінуць зайздрасць у вачах,
Не гнацца за чужой надзеяй,
А слухаць подых у грудзях —
Натхняцца сябрам ці падзеяй.

Не трэба падганяць свой стан
Пад «шэсцьдзясят» і «дзевяноста»,
Не верыць у глянцавы падман,
А жыць сабой: свабодна, проста…

Не ўздумаць зручнай быць для ўсіх
І ўсмешкай запхнуць стому вечна,
Імкнуцца запаліць святлом жывым
Абшар… і гэта не пра знешнасць.

Прыціхнуць у момант суму ці схавацца,
Смяяцца, галасіць ці проста марыць?
І ставіць мэты, толькі не спыняцца.
Цаніць сябе і не задумвацца пра старасць...

Раскоша быць сабой, а не хавацца, 
Свяціць, а не згінацца перад цемрай. 
Сапраўднай быць – нікога не баяцца, 
Гучаць упэўнена і ў моц сваю паверыць.


Рецензии