Мо на шчасце?
Захаваем праўду за замком маўчання.
Сэрца цвеліць подыхам халодным
Вецер. Вочы апускаем пры спатканні.
Праўду-немаўлятку – у пялёнкі,
І люляем, сцеражом ад буры снежнай.
Закалоціць подых ветру лёгкі,
Праўды скрыгат, бы нажом, па сэрцы рэжа.
Больш і больш пытаемся захутаць,
Каб не раніць сэрцы, не зламаць любімых.
Толькі праўда, можа не так хутка,
Цяжкім, тлустым комам плечы іх абдыме.
Чым пазней хлусня расчыне шторы,
Тым мацней прыцісне да зямлі радзімых.
Гнюсна ім адчуць, што ў брудным моры
Плавалі, за вёсны прынімалі зімы.
Той, прад кім адкрылі сэрца тайны,
Доўга так паіў напоямі з туману.
Знаў, што на пяску будуем планы,
Прамаўчаў. Прынеслі праўду ў дом бураны.
“Добрымі намерамі шляхі да пекла
Высланы” – бытуе прымаўка ў народзе.
Толькі словы адшукаць бы, смеласць,
Не прасеяць лебяду ў сяброў гародзе.
Мо на шчасце сцеле лёс саломку,
Ворага ўплятае на шляху да долі.
Каб адкрыў нам праўду раннім золкам,
Не паспелі з`есці пуд за пудам соль мы.
Свидетельство о публикации №125111506924