Сутнасць малiтвы

Малітва ёсьць энергія душы,
Што вяцякае з душаў чалавечых.
Той, хто маліўся Богу -- з Богам жыў;
Па іншаму глядзеў на свет і рэчы.

Малітва -- гэта споведзь і настрой.
Яна -- у дабрыні, у мове, дзецях...
Малітва -- гэта шчырых слоў настой,
Якіх не выдзімае з вуснаў вецер.

Пакуль яна гучыць -- не знікне дзень.
І не загіне ў чалавеку вера.
Хрыстос ішоў з малітвай па вадзе.
Ён думкай глыбіні вады не мераў.

Малітва -- гэта мой надзённы верш,
Які яднае Дух, Айца і Сына.
Калі ты з той малітваю жывеш --
Ты стаў яе насеннем і пасылам.


Рецензии