Паэт, пясняр прысвячэнне д. краскоускаму
Якога хвалявала восень і зіма з вясною,
На сэрцы след прамень пакінуў, мокры снег,
Цяплынь, дажджлівы день душу бывала непакоіў.
Над пусткай заўважаў, як загусцеў туман,
Ён словам-чарназёмам да жыцця вяртаў і зерне
Радкамі рассыпаў, каб рунь, дзе быў бур`ян,
Закаласілася, дапамагла прайсці праз церні.
Паважна гумар звіты з саркастычных слоў
У сэрцах раздуваў агмень, што марыць стаць ярчэйшым.
Не адступаў, з упартасцю і зноў, і зноў
Узняць на крылы марыў мудрасцю жыцёвай вершаў.
Пакінуў кнігі, між радкоў яго сляза,
Напоўненая шчасцем – ажывала пустка з часам;
І цішыня – разносіць скрып яго пяра,
Нас просіць прыпыніцца, спеў душы паслухаць разам.
Свидетельство о публикации №125111403609