Крыж на раздарожжы

Я пакланюся роднае зямлі,
Каля крыжа святога памалюся
Шкада, ніхто не скажа мне калі
З'явіўся гэты крыж на Беларусі.

Стаіць на раздарожжы двух дарог,
Праводзіць нас у шлях і сустракае.
Той крыж людзей ратуе ад трывог,
Грахіусе зямныя адпускае.

Калісьці мне мой прадзед гаварыў,
Нібыта гэты крыж прынеслі хвалі.
Глядзіць той крыж на вёску і Гарынь;
Глядзіць і веры боскай не хавае.

Абвязаны ільняным ручніком,
Ён прасцірае ўсім прахожым рукі.
Каменны крыж стаіць між скразнякоў
Зямных сустрэч і вечнае разлукі.

Сягоння я убачыў на крыжы
Абраз, шт напісаў мастак на дошцы.
Мне падалося -- з ім той крыж ажыў:
Ажыў, каб надаваць прахожым моцы.


Рецензии