Адслужыла

Яшчэ нядаўна ты жыла, спружынкамі ў такт трымцела,
Люляла з маці немаўлят і гойдала каханкаў целы.
Стаяла ля вакна, ля белых у карункi зафіранак
 Вітала сонейка і самы светлы салаўіны  ранак.
Твае нягнуткія брыжы трымалі столь і нават неба,
Дзiцячы смех,  аеру пах,духмянасць аржанога хлеба...
Няма хаціны роднай больш. Няма й сяла…
Суцешыць восень... Адслужыла… Аджыла…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →