Не хачу чытаць пустыя вершы...

***
Не хачу чытаць пустыя вершы
І пісаць пустыя не хачу.
Ліст апошні, замаразак першы.
З лістападам разам я маўчу.

Я і так сказаў ужо даволі.
Вольны вецер скалане сасну
І ляціць хутчэй за лес у поле,
Быццам я – у марах – у вясну.

Ліст апошні. Замаразак першы.
Не хачу ні з кім я гаварыць.
Лістапад гартае свае вершы,
Каб хоць слова з іх мне падарыць.

13. 11. 2025 г.


Рецензии