Сусветы з яднае вузлом
Ён вецер і хмары, аблокі ў нябёсах.
Ён нашы імкненні, жаданне маліцца
За светлае жыцце, за вочы без слёзак.
Дажджынка – лье сціпла жыццёвыя сокі,
Сняжынка, што грэе марознымі днямі.
Пярун і маланка – жыццёвыя ўрокі,
Гісторыі пасак – уецца вякамі.
Мы дзеці, мы калька яго на Зямлі тут,
Маленькі сусвет, мы адбітак Гасподні.
З наказам прыйшлі жыць, тварыць ды з малітвай,
Каб зло і дабро распазнаць былі здольны.
Пазнаем сябе – у сусвет шырэй дзверы
Адчынім... Крок мудры ў духоўным напрамку.
Напрамку да светлага веку, да веры:
Што дзень будзе новы, пачнецца ён ранкам.
За зімамі вёсны абудзяць прасторы,
Народзіцца колас, нальецца на сонцы.
Сусветы з`яднае вузлом без пакоры,
Напоіць напоям духоўным і моцным.
Свидетельство о публикации №125111203081