Вяртанне да Лiтвы
Нібы да хаты роднае, бацькоўскай,
З якою размаўляў заўжды на ты,
Дзяліўся перажытым па-сяброўску.
Вяртаюся да слаўнае Літвы --
Яе сваёй Айчынай называю.
Літва мая! А дзе ж твае сваты,
Дзе вольны князь, што герб і войска мае?
Прыпеў.
Вяртаюся да вечнае Літвы
І чую яе песню ў Беларусі.
Яна жыве, не страціла матыў,
Які з-пад струнаў выдзімалі гуслі.
Літва мая, Вялікая Літва!
Мяжа твая ад мора і да мора.
Цябе Міцкевіч вершамі вітаў.
Была ты для дзяцей, нібы апора.
Вяртаюся да слыннае Літвы
І праз людскую памяць прарастаю
Да чысціні крыніц яе святых,
З якімі жыць мы ўсе не перасталі.
Вяртаюся да вечнае Літвы,
Нібыта птушка край свой апяваю.
Ён не рубель, а талер залаты.
Яго сягоння я ў руках трымаю.
Свидетельство о публикации №125111103759