***
І страта лістападаўскіх надзей,
І смутак у пакінутым гняздзе,
І думак знітаваная трывожнасць…
За вокнамі пакутліва імжыць,
Самоціцца аголенае вецце,
Ды хрызантэм пунсовыя суквецці
Ўсяляюць веру і жаданне жыць.
Адыдзе сум, бо ўсё ж такі люблю:
І шэрасць з несуцешным плачам ветру,
Кружэнне позняга ліста ў паветры
І дробны дождж, і мокрую зямлю.
Свидетельство о публикации №125111101989