Яблык

На галінцы высока-высока
Яблык смачны, адзіны вісеў.
Быццам ён наліваўся сокам,
Быццам ён для цябе і спеў.
Ён хаваўся ў дождж улетку
За лісточкамі і галлём,
Нарадзіўся з прыгожай кветкі
І да сонца цягнуўся днём.
Ноччу кутаўся ад туману,
А пасля маразы пайшлі.
І ўсё лісце долу дыванам.
На галінцы яблык знайшлі.
І вось дзеці гурбой шпуляюць
Да нябёсаў палкі ізноў
Толькі яблык ніяк не збіваюць.
А аднойчы ён сам упаў дол.
І тады гэты яблык адзіны
Мне бабуля з кішэні дала.
Калі часу мінула, хвілінаў?
Я тады, шчэ малою была.
Але смак таго яблыка помню
Ён да сэрца, ён душу мне грэў:
Успамінамі ўрэзаўся ў скроню.
Для мяне гэты яблык і спеў.


Рецензии