Мая Яна

У адрас свой прымаю я
Адказ з прастору неабсяжнага.
У ім — вестачка аб тым,
Што ёсць Яна… І шматкроп’е ў канцы.
«Але адкуль жа ты прыйшоў?» —
Зноў паўтараю запыты.
Эфір па-здрадніцку маўчыць,
Межы пошуку не звузіўшы зусім.

Дайце дакладныя каардынаты!

Злавіць вецер падарожжа —
невыканальная задача,
Калі ў гавані стаіш на якарах
І чакаеш прыліву сіл.
На адлегласці званка,
Альбо ў сэрцы Шляху Млечнага —
Аб Ёй нічога не вядома…
Але зоркалёт нясе мяне прэч ад Зямлі.

Дайце дакладныя каардынаты!

Цягнуўся ззаду брудны шлейф
З гадоў мінулых расставанняў,
А Яе крануць змаглі
Толькі думак нябачных ніці.
На гарызонце зоркі чорныя
Усё цямней ззялі…
Я ў прорву падаю за сонца прамянямі,
Адкуль не маю шанцу на вяртанне.

Дайце дакладныя каардынаты!

P.S. Послушать песню:
https://band.link/maya_yana


Рецензии