Забываю
Мілагучначць, мяккасць, смак.
Яна - ключ да майго сэрдца,
Яна - аўры маёй пах.
Я лічу яе жаночай,
Бо як гнуткая лаза
Абвівае сваем гукам -
Так прыемна ёй казаць.
Дабрыней, глыбокім сэнсам,
Праўдай цягне ад яе.
Як змагарная дзяўчына
Стрыжань у сабе нясе.
У той жа час яна пяшчотна
Прыгалубіць да грудзей,
І жыццевыя турботы
Раптам стануць усе лягчэй.
Калі сумна на душы мне,
Думкі да яе плывуць,
Бо яна маё люстэрка,
Дух святы, што не сагнуць.
24.10.25
Анел А
Свидетельство о публикации №125110709108