Беларусi

Радзіму я ў пачуццях нёс
І разам з ёю працаваў.
Бо Беларусь -- паэта лёс,
Які яго пацалаваў.

Яна адна -- ніхто другі
Не здольны так дзяцей любіць.
І граць для іх на золку гімн,
А ў вечар поруч з імі быць.

Я верны ёй, пакуль я ёсць.
Мне без яе, як без святла.
Я для зямлі сваёй не госць --
Паэт на ёй -- больш, чым святар.

Малюся вершам за народ
І адганяю прэч грахі.
У кожнай рыфме -- веры код
Уецца дымам з-пад страхі.

Жыццё Радзімы і людзей --
Зярняткі ў коласе жывым.
Пакуль мы ёсць -- вітаем дзень.
Вітаем дзень -- пускаем дым.


Рецензии
Добры дзень, суайчыннік. Дзякуй Вам за верш. Вельмі прыемна чытаць на роднай мове. Ваш верш як і пра мяне. Амаль усё. Рада, што мы аднолькава думаем і адчуваем у дачыненні да сваёй Радзімы. Здароўя вам і поспехаў, Валерый.
З цяплом ад усёй душы,

Алина Вельдж -Вторая Страница   07.11.2025 12:00     Заявить о нарушении