Праз акенца свецiць сонца...
Праз акенца свеціць сонца.
Трэба йсці бяліць свой сад.
А святло цячэ бясконца
На рахманы лістапад.
Не хачу складаных песень.
Між аблокаў (не аблок!)
У шырокім паднябессі
Сонца восеньскага бок.
Трэба йсці бяліць ігрушы
І атожылкі зразаць,
Каб ігруш высокіх душы
Ад зямлі вышэй падняць.
Не спрабуй душу чужую
Адарваць ад мітусні.
Адарві сваю жывую
Ад складанае хлусні
І ідзі хутчэй пад сонца,
Каб бяліць свой грэшны сад,
Покуль так яшчэ бясконца
Ў ім пануе лістапад.
07. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125110703190