Грышка-Рэйхстаг

Памяці Грыгорыя Булатава, чалавека, які
першым усталяваў сцяг Перамогі на Рэйхстагу,
пра чый подзвіг забыліся, а славу прыпісалі іншым.

Яму балела памяць, ад якой
Ён кожны келіх запіваў слязамі.
Рэйхстаг і сцяг забралі ўвесь спакой --
Пра подзвіг Грышкі людзі не казалі.

Ніхто не верыў, што ў свае гады
Салдат вайны дакрочыў да Берліна.
Як сцяг усталяваў, зрабіў уздых,
І пасміхнуўся Перамозе міла.

Усмешкі той не ўбачыла яна
І подзвіг Грышкі прыпісала іншым.
Забіла памяць Грышкі не вайна,
А перамога, што імя не ўпіша

У памяць дзён, дзе малады салдат
Па-над Рэйхстагам усталёўваў дрэўца.
Вайна сцірае памяць слаўных дат,
А перамога раніць прама ў сэрца.

Пра подзвіг свой ён гаварыў не раз,
Ды хто паверыць п'янаму салдату,
Які мясіў рукамі снег і гразь,
І з гразі той кідаў у лёс гранату.


Рецензии