Белiць сад лiстапад...
Беліць сад лістапад,
Я таксама бялю
Залатое антонаўкі дрэва.
Лістапад беліць сад,
Залатую зямлю,
Я – антонаўку зноў, каралеву.
Я таксама бялю
Залаты лістапад,
Як карой мой узгорак бярозы.
Лістапад беліць сад,
Беліць песню сваю,
Летуценні, і мроі, і крозы.
Беліць сад лістапад,
Я таксама бялю
Паласу пачарнелай надзеі.
Хутка белы сняжок
Зноў засцеліць зямлю
У садах, што даўно парадзелі.
06. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125110603757