Над Беларуссю
Вакол будынкаў -- цішыня азёр.
Яны з'яднаны вераю адзінай
З народам, што ляціць, імкне да зор.
Над Беларуссю -- бацяны ў нябёсах:
Спрадвечныя ахоўнікі людзей!
Адбельваюць зямлю ў крыштальных росах
І дораць ёй прыгожы, мірны дзень.
Над Беларуссю -- сцяг яе народа
Узняўся ў высі птушкаю надзей.
Каб кожны памятаў, адкуль ён родам:
Чаго ён хоча і куды ідзе.
Стары палац -- маёй краіны сэрца.
Ён і цяпер яднае ўсіх людзей
Той мовай, што тутэйшаю завецца,
Той песняю, што ў Храмы нас вядзе.
Зямля мая! -- Пакуль гучыць твой голас --
Не змоўкне песня векавых крыніц.
З табою будзьме жыць Купала, Колас...
Тут веліч замкаў -- памяць на крыві.
Свидетельство о публикации №125110603476