Мы- беларусы

Мы беларусы, мы адзін народ,
І ў гэтых словах — наш адзіны код.
Мы разам з доляй, разам назаўжды,
Сыны і дочкі мірнай грамады.

Мы зроблены з туманаў над ракой,
З крынічнай чысціні, з зямлі святой.
Мы вытканы з ільну і васількоў,
З малітваў нашых маці і бацькоў.

Нас не зламаць, не вынішчыць, не ўзяць,
Бо ў нашых сэрцах — родная пячаць.
І хай ляцяць над светам жураўлі,
Мы тут, мы дома, на сваёй зямлі.

Мы прараслі з крывіцкіх каранёў,
Нас гартавалі бітвы і паўстанні.
Мы захавалі гонар прашчуроў
У кожным слове, ў кожным успаміне.

Нас не падзеліць ні мяжа, ні час,
Ні хлуснявая здрадніцкая песня.
Бо ёсць Радзіма, што яднае нас,
І ёсць сумленне, што заўжды ўваскрэсне.

І прыйдзе дзень, і ўстане новы ранак,
І зазвіняць над краем жаўрукі.
Мы беларусы, мы адзін народ,
І будзем ім на вечныя вякі.

Наш сцяг — світанак над зямлёю роднай,
Наш герб — імкненне ў сонечную высь.
Мы — беларусы. Нацыя свабодная.
Мы былі. Ёсць. І будзем. Назаўжды.


Рецензии