Сутнасць паэзii

Паэзія -- і воля і прастор.
Жыць без яе -- не ўбачыць веліч краю.
У ёй жыве пачуццяў хараство,
Што песню лёсу на пачуццях грае.

Паэзія -- і пуга і ланцуг.
Яна не беражэ, а нішчыць лепшых.
Паэты лёс абралі валацуг,
Бо валацугі добра пішуць вершы.

Паэзія -- і пошук і турма.
Паэт у той турме шукае слова,
Каб не пражыць сваё жыццё дарма,
Ёy між радкоў іграе лёсу сола.

Паэзія -- не крылы, а палёт
Над роднай нівай, над бацькоўскай хатай...
Паэт заўсёды крышачку пілот:
Ён той, хто слова з думкаю пасватаў.


Рецензии