Дарога вайны
Яна па ёй вяртаецца дадому.
Вайна нясе не мір, нясе пытанне
І думак чэрствых, збінтаваных тону.
За што, за што Вы на вайну паслалі
Сваіх дзяцей: той сад які ўзрасцілі?
Вы адкажыце на вайны пытанні,
Што разам з ёю крочаць да Расіі.
І па дарозе не смяюцца -- плачуць.
Нясуць той грэх, што не спазналі людзі.
Пачаць вайну -- не значыць мір зыначыць --
Вайна ніколі міру не здабудзе.
На ёй -- салдат забіты -- безымянны.
Знайсці яго -- вярнуцца да парога,
З якога пачынаў ён шлях заганны,
Калі забыў пра маці і пра Бога.
Не забівай!
І не жадай другому
Вайны сляпой, што смерць пад сэрцам носіць.
Вайна заўжды вяртаецца дадому.
Яна ў дзяцей і ўдоваў есці просіць.
Свидетельство о публикации №125110503695