***

Расплавіў разбітае шкло
і выдуў з яго сваю мару.
Яна ажыла, нібы клон
З разбітаю вазай на пару.

Ніхто мне не скажа цяпер,
Што ваза не ўбачыць больш кветак.
Яна -- гэта частка цябе.
Яна -- гэта вочы паэта.

У іх захаваўся настрой,
Не кветак, а шчасця жанчыны,
Што вышыла кветкамі строй
Для пюбага сэрцу мужчыны.


Рецензии