Спынiце войны

Я папрашу сягоння ўсіх --
Спыніце войны на зямлі!
Каб беларус, грузін, русін
У міры й шчасці жыць змаглі.

Спыніце іх дзеля дзяцей,
Дзеля дзядоў, дзеля матуль...
Каб мір над хатамі ляцеў
І не палохаў джалам куль.

Калі Вы воіны Хрыста --
Спыніце войны назаўжды!
Каб снег паранены растаў,
Не цёк з крывёю да вады.

Спыніце кожны той завод,
Што зброю новую куе.
Вайна знішчае род, народ.
Яна на мір людзей цкуе.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →