Надзея

Жыве з надзеяй чалавек.
Жыве, калі наўкол зіма
Завеяй белаю плыве,
Сляды да хатаў замяла.

Надзея мой народ вядзе
Па шляху дзён да перамог.
Яна вітае новы дзень,
Адагравае мёрзлы мох.

Яна з-пад кожнае страхі
Вітае ластаўкай вясну.
Жыць без яе -- спазнаць грахі,
Не бачыць дзён зямных красу.

Надзея -- гэта рухавік,
Што кліча нас да новых дзей.
Пакуль яна цячэ ў крыві --
Мы саграваем сэрцам дзень.


Рецензии