Загарэуся дзень у лiстападзе...
Загарэўся дзень у лістападзе.
Вецер нават ліст не зварухне.
Села сонца ў яблыневым садзе
І смяецца – у акенца мне.
Загарэўся дзень у лістападзе
Залатым на яблынях лісцём,
Нібы то на сонечнай эстрадзе
Захмялела восень перад сном.
Загарэўся дзень у лістападзе,
І гучыць мелодыя цяпла.
Гэта восень – ў дарагім нарадзе –
Нам спявае, што яна прайшла.
Загарэўся дзень у лістападзе.
Нават вецер ліст не зварухне.
Села сонца ў яблыневым садзе
І смяецца – у акенца мне...
04. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125110403301