Край ненаглядны

Ты такі ненаглядны —
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,
Дзе над рэчкай схіляюцца вербы,
Дзе такія густыя лясы.

Тут азёры, як вочы дзяўчыны,
Поўняць сэрца сваёй глыбінёй.
Тут спяваюць бары і дубровы
Нам пра вечнае  шчасце з табой.

Тут гісторыя ў кожным калодцы,
У мурах старажытных замкоў.
Тут жыве непакорная воля
Нашых мужных дзядоў і бацькоў.

Беларусь, ты мой край, калыханка,
Што гучала над люлькай маёй.
Ты — Радзіма, адзіная маці,
Я навекі застануся з табой.

Твае нівы, што золатам спеюць,
Твае рэкі, што ў далеч бягуць,
І людзей тваіх сэрцы адкрытыя —
Усё гэта мне сілы дае.

Праз вякі ты ішла да свабоды,
Не схіляла ніколі чала.
І ў сузор’і народаў сусвету
Зоркай яснай, як сонца, ўзышла.

Беларусь, ты мой гонар і слава,
Майго сэрца найлепшы куток.
Ты — мой лёс, ты — жыцця майго права,
Мой адзіны, мой чысты выток.

Твае песні, што льюцца над полем,
Твае казкі, што шэпча трава —
Гэта ўсё, што завецца Радзімай,
Гэта ўсё, чым  жыве душа.

 


Рецензии