***

Што зыйшло каханне ў восень,
Нічыёй няма віны.
Ды душа няспынна просіць
Бачыць восеньскія сны:

Як у высях прамяністых
Адплываў у вырай клін.
На далоні залацістай
Клён трымаў нябёсаў сінь.

Як табе зірнуць у вочы
Ў час растання не магла…
А цяпер палоніць ночы
Непраглядная імгла.

Тут спынюся на хвіліну,
Сум адкінуць не магу:
Шпаркі вецер па сцяжыне
Гоніць рыжую тугу.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →