Калiсьцi была я азёрнаю Краляй

Калiсьцi была я азёрнаю Краляй.
Гайдалi мой човен блакiтныя хвалi.
З каралаў прывёз Капiтан мне каралi.
За чырвань караляў мяне й пакаралi.
Душу абмялiлi, а човен укралi…


Рецензии